Новы нумар

Беларуская Народная Рэспубліка – крок да незалежнасці: да 100-годдзя абвяшчэння: гістарычны нарыс / А. А. КАВАЛЕНЯ [і інш.]; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. Мінск: Беларуская навука, 2018. 157 с.

12 Кастрычніка 2018 г.


Калектыўная навуковая манаграфія звычайна прадугледжвае акумуляцыю дасягненняў асобных даследчыкаў і сыходзіць з дыялектычнага ўяўлення пра пераўтварэнне колькасці ў якасць дзеля эфектыўнай рэалізацыі нейкай агульнай мэты. Часам, аднак, калектыўная манаграфія нівелюе саму асобу навукоўца, перакладаючы на яе аўтараў адказнасць за тыя ці іншыя высновы, якія на самай справе яны, магчыма, і не падзяляюць, – калектыўную адказнасць. Чытаць далей →

Новы нумар БГА

30 Снежня 2017 г.

Беларускі Гістарычны Агляд

Том 24 Сшыткі 1-2 (46-47) Снежань 2017

Артыкулы

Класіка літоўскай гістарыяграфіі

Рымантас Ясас. Хроніка Быхаўца і яе паходжанне (пераклад і прадмова Ганны Міхальчук). C. 183-220.

Архіваліі

Юрый Мыцык. Чачэрскае староства ў апісанні 1773 года. C. 221-232.

Новая літаратура: агляды і рэцэнзіі

Кэтрын Гібсан. Гісторыя, памяць і сімвалічная тапаграфія горада: найноўшыя публікацыі да гістарыяграфіі Вільні. C. 233-346.

Аўтарэфераты дысертацый па гістарычных навуках (2017) . C. 321-323.

In Memoriam

Ганна Леанідаўна Харашкевіч (28.03.1931–1.05.2017) (Васіль Варонін). C. 324-326.

Аўтары нумара.

(PDF)

BURMISTR, SVETLANA. Die “Minsker Zeitung”. Selbst- und Fremdbilder in der Nationalsozialistischen Besatzungspresse. Berlin: Metropol, 2016. – 364 s.

14 Жніўня 2017 г.

У 24 томе БГА (2017)
Манаграфія Святланы Бурмістр прысвечана гісторыі “Мінскай газеты”, якая з 15 красавіка 1942 да 28 чэрвеня 1944 г. выдавалася ў сталіцы Генеральнага камісарыята Беларусі – Мінску. Аўтар паспяхова скончыла дактарантуру Цэнтра па даследаванні антысемітызму Тэхнічнага ўніверсітэта Берліна, дзе пад кіраўніцтвам прафесара Марлена Познер-Ландша і прафесара Вольфанга Бенца выконвала дысертацыйную працу па гісторыі гэтага нямецкамоўнага друкаванага выдання. Асноўнае праблемнае поле даследавання палягае ў выяўленні ступені адлюстравання ў “штодзённай газеце для Беларусі”, якая была трыбунай нацысцкай палітыкі, ідэалогіі і прапаганды на гэтай частцы беларускай тэрыторыі, планаў германскай акупацыйнай улады і гістарычнай рэчаіснасці на месцах. Вывучэнне ваенных, гаспадарчых, сацыяльных і іншых падзей, якія знаходзілі поўнае ці частковае адлюстраванне ў выданні, даследчыца правяла не толькі на аснове скрупулёзнага аналізу зместу 680 нумароў 8-старонкавага газетнага матэрыялу, але і на шырокай базе дакументальных крыніц з фондаў 12 архіваў Беларусі і Германіі. Спроба адэкватна ацаніць і пераканальна паказаць рэальную карціну тых падзей вачыма нямецкага даследчыка сёння важная не толькі для прафесійных ваенных гісторыкаў, але і для шырокай чытацкай аўдыторыі, а таксама ўсіх зацікаўленых, хто хацеў бы знайсці адказы на пакуль што малавывучаныя, дыскусійныя і праблемныя пытанні “вайны Гітлера на ўсходзе”[1]. Такая праца, праведзеная, на жаль, чарговы раз не айчыннымі гісторыкамі, мае для сучаснай беларускай гістарыяграфіі асаблівую навуковую каштоўнасць, бо працягвае справу, распачатую некалькімі гадамі раней таксама нямецкім гісторыкам Бабетай Квінкерт у грунтоўным даследаванні пра вядзенне германскім бокам “духоўнай” вайны супраць грамадзянскага насельніцтва і партызан у Беларусі 1941–1944 г.[2]. Чытаць далей →

Аляксандр Гужалоўскі. Рэвалюцыйная армія свабоднай Расіі ў люстэрку беларускага перыядычнага друку

21 Траўня 2017 г.

У 24 томе БГА (2017)

Страшна робіцца за вольнасьць дзяржавы Расійскай,

як прыглядзішся што за хуліганьё хаваецца цяпер

пад штандарам волі, рэспублікі і дэмакратызму.

Гэтыя цёмныя сілы цёмнай Расіі дэмаралізуюць ціпер

армію, робюць пагромы, гвалтуюць, рабуюць, наводзюць жах навокала.

Язэп Лёсік, рэдактар газеты

“Вольная Беларусь”, 3.08.1917.

Рэканструкцыя паўсядзённага вопыту выжывання людзей у экстрэмальных умовах вайны і рэвалюцыі ў пераломным 1917 годзе застаецца адным з перспектыўных кірункаў даследавання ў беларускай гістарычнай навуцы. Шэраг важных крокаў ужо зроблены[1]. Самая вялікая перашкода для далейшага развіцця даследаванняў – невялікі масіў першакрыніц, што дазваляюць зазірнуць за бачную паверхню ваенных і палітычных падзей. Частка першакрыніц (успамінаў, дзённікаў, лістоў), якія дазволілі б рэканструяваць вопыт “простага” чалавека ў віхуры 1917 года, загінула пад час войнаў і акупацый, частка – свядома знішчана пад час макулатурных кампаній у савецкіх архівах. Адсутнасць тэкстаў, што адлюстроўваюць персанальную рэфлексію звычайных людзей, абумоўлена таксама нізкім узроўнем пісьменнасці тагачаснага насельніцтва, асабліва на вёсцы. Бракуе сёння таксама метадалагічнага інструментарыю, які дазволіў бы даследаваць “ніжнія паверхі” гістарычнага працэсу з выкарыстаннем наяўных крыніц. Чытаць далей →

Новы нумар БГА

2 Сакавіка 2017 г.

Беларускі Гістарычны Агляд

Том 23 Сшыткі 1-2 (44-45) Снежань 2016

Артыкулы
Анджэй Гіль. Унійныя тэндэнцыі ў праваслаўнай царкве ВКЛ у канцы XV — пачатку XVI ст. C.
3-17.

Аляксандр Пагарэлы. Прэса і публічная сфера ў заходнебеларускай вёсцы ў 1920-30-я гады. С. 18-40.
Юры Грыбоўскі. “Латвійскі” перыяд дзейнасці Мікалая Дзямідава (1922-1942). С. 41-71.
Сяргей Новікаў. Баявыя дзеянні ў Беларусі летам 1941 г.: гістарыяграфічныя міфы і гістарычная рэальнасць. С. 72-104.
Ірына Романова. Пасляваенны яўрэйскі Бабруйск. С. 105-131.
Марж Фігура, Лукаш Стаськевіч. Помнік князю Альгерду ў Віцебску як элемент гістарычнай палітыкі Беларусі. С. 132-144.
Сантэ Грачыёці. Пра даследаванні беларускага “Трышчана” ў Італіі. С. 145-162.
Генадзь Сагановіч. Погляды Мікалая Улашчыка на Люблінскую унію і яе наступствы. С.
163-184.

Палеміка
Геранім Граля. Ці была Рэч Паспалітая каланіяльным утварэннем? С. 185-208.

Архіваліі
Юрый Мыцык. Інвентар і люстрацыі Лоева і Горваля XVII – сярэдзіны XVIII ст. С. 209-216.

Новая літаратура: агляды і рэцэнзіі
Юры Гардзееў. Заўвагі наконт вывучэння гісторыі самакіравання на беларускіх землях. С. 217-237.
Алена Маркава. Пакараць нельга злітавацца: беларускі нацыяналізм у даследаванні Пэра Андэрса Рудлінга. С. 238-260.
Юрась Бачышча. Польская школьная палітыка на Палессі: вядомае і невядомае. С.
261-287.

Аляксандр Ланеўскі. Гісторыя палітычнай неэфектыўнасці: польскі погляд на беларускую апазіцыю. С. 288-310.
Старченко, Наталя. Честь, кров і риторика. Конфлікт у шляхетському середовищі Волині (друга половина XVI — початок XVII століття). Київ, 2014 (Віталь Галубовіч). С. 311-318.
Kamusella, Tomasz. The Politics of Language and Nationalism in Modern Central Europe. Palgrave MacMillan, 2012 (Сяргей Запрудскі). С. 319-327.
Mačiulis, Dangiras / Staliūnas, Darius. Lithuanian Nationalism and the Vilnius Question, 1883—1940. Marburg, 2015 (Аляксандр Пагарэлы). С. 328-338.
Гребень, Евгений А. Гражданское население Беларуси в условиях немецкой оккупации (1941—1944 гг.). Минск, 2016 (Любоў Козік). С. 339-342.
Diskriminier — vernichtet — vergessen. Behinderte in der Sowjetunion, unter nationalsozialistischer Besatzung und im Ostblock 1917-1991 / Hg. von A. Friedman und R. Hudemann. Stuttgart, 2016 (Сяргей Новікаў). С. 343-349.
Бон, Томас М. “Мінскі феномен”. Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Мінск, 2016 (Сяргей Харэўскі). С. 350-355.

Аўтарэфераты дысертацый па гістарычных навуках (2014-16). (Наталля Анофранка). С. 357-365.
Аўтары нумара

(PDF)

Новая кніга ў серыі “Бібліятэка БГА”

4 Лютага 2017 г.

Маркава A. Шлях да савецкай нацыі: Палітыка беларусізацыі (1924–1929) / Алена Маркава. Мінск: Галіяфы, 2016. – 324 с.

Кніга з’яўляецца першым абагульняльным даследаваннем нацыянальнай палітыкі беларусізацыі (1924–1929) і звязаных з ёю працэсаў фармавання сучаснай беларускай нацыі. Аўтар аналізуе прычыны поспехаў і няўдач беларусізацыйных мерапрыемстваў, узаемаадносіны ўлады і нацыянальнай эліты, разглядае беларусізацыю дзяржаўнага апарату і сістэмы адукацыі. Значная ўвага аддаецца стаўленню насельніцтва да правядзення нацыянальнай палітыкі і пытанню беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.

MAČIULIS, DANGIRAS / STALIŪNAS, DARIUS. Lithuanian Nationalism and the Vilnius Question, 1883–1940. Verlag Herder-Institut, Marburg, 2015. VI + 236 pp.

1 Лістапада 2016 г.

У 23 томе БГА (2016)
Праблема Вільні і Віленшчыны заўжды выклікала самыя розныя рэакцыі ў беларусаў. Рацыянальныя аргументы спрэчак пераплятаюцца тут з эмацыйнымі рэакцыямі. Сам горад, сёння сталіца Літвы, і тэрыторыі вакол яго мелі ў свой час (і маюць цяпер) вялікую сімвалічную значнасць. Чэслаў Мілаш, жыццё якога было звязана з гэтым горадам, наракаў на тое, што для людзей з тэрыторый, размешчаных па-за прасторай былога Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, назва гэтага горада і яго гістарычныя помнікі нічога не кажуць[1]. Яны не могуць зразумець таго эмацыйнага наcтрою, які вызначае характар дыскусій пра прыналежнасць горада і спадчыну розных культур і народаў у ім. Але для пэўнай колькасці інтэлектуалаў і простых людзей, якія жывуць у самой сучаснай Вільні і яе ваколіцах, а таксама для геаграфічных суседзяў сучаснай Літвы, асабліва беларусаў і палякаў, гэта зусім не так. З’яўленне ж новай кнігі прыадкрые для шырокага кола міжнароднай публікі адзін з гістарычных аспектаў гарачых дыскусій і пазнаёміць з літоўскім пунктам гледжання на Вільню.

Аналізаваная тут манаграфія фактычна ўпершыню на англійскай мове паказвае праблему месца Вільні і Віленшчыны менавіта ў літоўскім нацыянальным дыскурсе з улікам усіх тых зменаў, якія з ім адбыліся ў перыяд з канца XIX ст. да пачатку Другой сусветнай вайны.

Кніга “Літоўскі нацыяналізм і віленскае пытанне ў 1883–1940 г.” Дангіраса Мачуліса і Даруса Сталюнаса, двух вядучых спецыялістаў па новай гісторыі Літвы, апавядае пра тое, як ідэя невялікай групы інтэлектуалаў аб неабходнасці валодаць Вільняй і Віленскім краем ператварылася ў набытак масавай свядомасці (3), трансфармавалася ў стрыжнявую, а часам нават экзістэнцыяльную праблему, ад вырашэння якой залежаў ужо не толькі псіхалагічны камфорт, але і лёс цэлай дзяржавы і народа. Ідэя валодання Вільняй калі не стварыла Літву, то стала адной з цэнтральных матывавальных ідэалагем, якая дапамагала мабілізаваць як носьбітаў літоўскага нацыянальнага дыскурсу, так і адрасатаў іх агітацыі, шараговых літоўцаў. Чытаць далей →

Алена Маркова. Пакараць смерцю нельга злітавацца: беларускі нацыяналізм у даследаванні Пэра Андэрса Рудлінга*

20 Жніўня 2016 г.

У 23 томе БГА (2016)
У кнізе Пэра Андэрса Рудлінга “The Rise and Fall of Belarusian Nationalism, 1906–1931” (“Узлёт і падзенне беларускага нацыяналізму, 1906–1931”), якая выйшла летась у выдавецтве Пітсбургскага ўніверсітэта, паслядоўна аналізуюцца ўсе нацыянальныя ініцыятывы беларускіх інтэлектуальных элітаў, што вялі да стварэння і ўзнікнення беларускай дзяржаўнасці (як у форме БНР, так і ў форме БССР / ССРБ) і ў той ці іншай форме развіваліся далей па абодва бакі савецкай мяжы аж да 1931 г.

Гэтыя ініцыятывы ў савецкай БССР (т. зв. “беларускім доме”) прымалі форму нацыянальнай палітыкі (беларусізацыі), а на беларускіх этнічных тэрыторыях у складзе Польшчы, далучаных пазней да СССР у 1939 г., у той час праходзіла актыўная палітычная мабілізацыя беларускага насельніцтва ў выніку паспяховай дзейнасці беларускіх масавых палітычных арганізацый (Беларуская сялянска-работніцкая грамада). Чытаць далей →

Юры Гардзееў. Заўвагі наконт вывучэння гісторыі самакіравання на беларускіх землях

7 Ліпеня 2016 г.

У 23 томе БГА (2016)
У 2013 г. убачыла свет манаграфія Сяргея Стрэнкоўскага, прысвечаная гісторыі гарадскога самакіравання на Беларусі ў канцы XIV – XVIII ст.[1]. Яе тыраж – адносна невялікі, 100 асобнікаў, што, магчыма, у выпадку навуковай працы апраўдана.

Рэцэнзаваная кніга (фактычна тэкст дысертацыі) складаецца з двух тамоў. У першай, аб’ёмнай па памеры (амаль 600 старонак), частцы аўтар змяшчае гістарыяграфічны агляд і тры раздзелы, у якіх асвятляюцца формы самакіравання беларускіх гарадоў, што не былі заснаваны на магдэбургскім праве ці гэтым правам валодалі. У апошнім раздзеле тома разглядаецца пытанне карпаратыўнай структураванасці гарадскога самакіравання. Зрэшты, у анатацыі да кнігі сцвярджаецца, што ў публікацыі праведзены аналіз розных відаў самакіравання (устаўнага, магдэбургскага), яго структуры. Другі том – гэта дадатак табліц, старанна апрацаваных аўтарам. Тэкст дапоўнены ілюстрацыйным блокам.

Ва “Уводзінах” аўтар фармулюе “мэты і задачы”, гаворачы пра факусаванне ўвагі на эвалюцыі самакіравання беларускіх гарадоў на храналагічным адрэзку чатырох стагоддзяў і яго арганізацыйна-функцыянальных праявах. Чытаць далей →

Новая кніга ў нашай серыі

17 Красавіка 2016 г.

Томас М. Бон.“Мінскі феномен”. Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. / Томас М. Бон; пер. з ням.мовы М. Рытановіч; навук. рэд. Г. Сагановіч. – Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2016.436 с., 28 іл.

Нямецкі гісторык раскрывае феномен беларускай сталіцы як “сацыялістычнага горада”, створанага пасля Другой сусветнай вайны. У кнізе на багатым архіўным матэрыяле разглядаюцца гарадское планаванне і архітэктура,урбанізацыя і міграцыя, і таксама жыллёвае пытанне і штодзённае жыццё горада. Аўтар супастаўляе жаданае і сапраўднае савецкай сістэмы.

Том 22, Сшыткі 1-2 (42-43) (Снежань 2015)

16 Студзеня 2016 г.

Выйшаў з друку чарговы том БГА.

Беларускі Гістарычны Агляд

Том 22 Сшыткі 1-2 (42-43) Снежань 2015

Артыкулы
Аляксандр Казакоў. Гістарыяграфія Аршанскай бітвы 1514 г.: дасягненні і праблемы.
Кароль Лапатэцкі. Злачынства здрады ў Вялікім Княстве Літоўскім XVI ст.
Юры Гардзееў. Шляхецкія сядзібы ў Гародні ў другой палове XVII – XVIII ст.
Аляксандр Гужалоўскі. Замах на сям’ю: сексуальная рэвалюцыя 1920-х г. у БССР на старонках перыядычнага друку.
Мічыхіра Ясуі. Беларусы і яўрэі ў парламенце Польшчы ў 1922–1927 г.
Анджэй Смалярчык. Таварыства Беларускай Школы ў Палескім ваяводстве ў 1926–1933 г.
Ірына Раманава. “Лепельская справа”: 1937 год у Беларусі.
Генадзь Сагановіч. Беларускі каляндар у гістарычнай асвеце ў 1910–1939 г.

Нацыялогія
Міраслаў Грох. Нацыя як сапраўды еўрапейскі феномен.
Рышард Радзік. Куды ідуць тры народы Русі?

Гісторыя і мова
Тамаш Камусэла. “На” і Рэч Паспалітая.

Новая літаратура: агляды і рэцэнзіі

Алег Ліцкевіч. Да пытання пра “рэканструкцыю” хранікальных тэкстаў XIV–XV ст.
Доўнар, Ларыса І. Гісторыя беларускай кнігі: вучэбны дапаможнік. Мінск, 2012 (Тамаш Камусэла) .
Гардзееў, Юры.Тапанімія старажытнай Гародні (ХІІ–ХVІІІ стст.). Гародня, 2013 (Ігар Капылоў).
Гісторыя гандлю ў Беларусі (ад старажытнага часу да канца ХХ ст.): праблемы вывучэння і перспектывы даследавання / рэд. рада: Андрэй Кіштымаў, Захар Шыбека [і інш.]. Мінск, 2014 (Сяргей Токць).
Einax, Rayk. Entstalinisierung auf Weißrussisch: Krisenbewältigung, sozioökonomische Dynamik und öffentliche Meinung in der Belorussischen Sowjetrepublik 1953–1965. Wiesbaden, 2014 (Антон Лявіцкі) .
Polen. Jubiläen und Debatten. Beiträge zur Erinnerungskultur. Hg. von Peter Oliver und Christian Prunitsch. Wiesbaden, 2012 (Генадзь Сагановіч).

Аўтарэфераты дысертацый па гістарычных навуках (2013) (Ніна Камарова) .

In Memoriam
Анатоль Грыцкевіч: 31.01.1927–20.01.2015 (Генадзь Сагановіч).

Аўтары нумара

(PDF)

Einax, Rayk. Entstalinisierung auf Weißrussisch: Krisenbewältigung, sozioökonomische Dynamik und öffentliche Meinung in der Belorussischen Sowjetrepublik 1953–1965. Wiesbaden: Harrassowitz Verlag, 2014. 443 S.

22 Снежня 2015 г.


Нямецкае беларусазнаўства ўжо неаднойчы прапаноўвала выдатныя ўзоры інтэлектуальнай працы з беларускім матэрыялам. Такія даследаванні, як манаграфія Райнэра Лінднэра “Гісторыкі і ўлада” ці калектыўны (з удзелам беларускіх аўтараў, дзе гэтае сутыкненне двух цэхаў надае выданню адмысловае значэнне) “Падручнік па гісторыі Беларусі”[1] трывала ўвайшлі ў беларускі інтэлектуальны кантэкст. Намаганнямі Томаса Бона і іншых даследчыкаў у Гісэне паўстаў плённы асяродак па вывучэнні гісторыі і культуры Беларусі. Адзін з прыкладаў – манаграфія Райка Айнакса “Дэсталінізацыя па-беларуску: пераадоленне крызісу, сацыяльна-эканамічная дынаміка і грамадская мабілізацыя ў Савецкай Беларусі. 1953–1965”, якая выйшла ў шматабяцальнай серыі “Гістарычныя штудыі Беларусі”.

Ключавымі паняццямі працы Райка Айнакса выступаюць “сталінізм” і “дэсталінізацыя”, інакш кажучы, гаворка ідзе пра сталінскае грамадства ў пару падставовай адмены. Хада гэтай адмены – у цэнтры даследавання. Мэта, якую ставіць даследчык: “паказаць, што беларускае грамадства пасля 1953 г., у параўнанні з даваенным часам, зазнала значныя структурныя змены” (13). Да гэтага тэзіса прымыкае пытанне, наколькі ў БССР быў укаранёны сталінізм. У цэлым жа паказваецца развіццё савецкага грамадства пры даследаванні канкрэтна ўзятага выпадку (кейса). Чытаць далей →

ГАРДЗЕЕЎ, ЮРЫ.Тапанімія старажытнай Гародні (ХІІ–ХVІІІ стст.). Гародня, 2013. 189 с. (серыя “Гарадзенская бібліятэка”)

7 Лістапада 2015 г.


У 22 томе БГА (2015)
Інтэнсіўнае развіццё ў апошнія дзесяцігоддзі беларускай анамастыкі ў значнай ступені дазволіла паглыбіць яе тэарэтычныя асновы, пашырыць праблематыку і фактычную базу, удакладніць прынцыпы і метады даследавання. З’явілася вялікая колькасць работ, прысвечаных рознааспектнаму вывучэнню тапонімаў асобных рэгіёнаў і асобных населеных пунктаў. Але пры ўсім багацці і разнастайнасці прац па беларускай тапаніміцы комплексныя даследаванні, у якіх раскрывалася б дынаміка тапанімічнай прасторы сучаснага беларускага горада ў яе сувязі з грамадска-палітычнымі, сацыяльна-эканамічнымі, культурнымі і прыродна-геаграфічнымі рэаліямі, да цяперашняга часу не атрымалі сістэмнага і шырокага навуковага асвятлення. Большасць беларускіх тапанімічных даследаванняў адлюстроўвае сінхронны стан тапанімічных сістэм. Аднак сінхранія – гэта толькі адзін зрэз, які паказвае статычны стан сучасных найменняў, іх узаемную сувязь і абумоўленасць. Сінхранія не можа адказаць, як, калі і чаму склалася тая ці іншая сістэма або асобныя яе звёны, якія змяненні ўласныя назвы перажылі ў сваім развіцці. Для высвятлення ці хаця б гіпатэтычнага вызначэння агульнай тапанімічнай карціны той ці іншай этнічнай супольнасці або пэўнага населенага пункта неабходна глыбіннае асэнсаванне матэрыялу, што складае задачу гістарычнай тапанімікі. Назіранні над матэрыялам гістарычных дакументаў дазваляюць тапанімісту рабіць вывады пра тыповасць пэўных мадэляў у тую ці іншую эпоху, пра іх сувязь з гістарычнымі абставінамі. Пры гэтым абавязковая ўмова пры вывучэнні тапаніміі – выкарыстанне звестак розных навук (гісторыі, геаграфіі, мовазнаўства, этнаграфіі, археалогіі, этналогіі і інш.), што абумоўлена міждысцыплінарным характарам уласных геаграфічных назваў. У сувязі з гэтым манаграфія Юрыя Гардзеева “Тапанімія старажытнай Гародні (XII–XVIII стст.)” надзвычай актуальная, у ёй упершыню ў Беларусі прасочваецца гісторыя ўзнікнення, развіцця і трансфармацыі тапанімічнай сістэмы Гародні на вялікім храналагічным адрэзку – ад перыяду Сярэднявечча да Новага часу. Чытаць далей →